У Грузіі адзначылі Дзень савецкай акупацыі

95 гадоў таму спыніла існаваньне Грузінская Дэмакратычная Рэспубліка.



Грузінская ганаровая варта на цырымоніі, прысвечанай гадавіне акупацыі Грузіі Савецкай Арміяй. 25 лютага 2016 году


5 лютага ў Грузіі адзначылі 95 гадоў з Дня савецкай акупацыі — на будынку парламенту і іншых дзяржаўных установаў і ведамстваў па ўсёй тэрыторыі краіны прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі. Прэзідэнт, прэм’ер, сябры Кабінету міністраў і іншыя палітыкі ўсклалі вянкі да мемарыялу юнкерам, якія загінулі ў гэты дзень у 1921 годзе ў баях з Чырвонай Арміяй на подступах да Тбілісі.

«Сёння Дзень савецкай акупацыі. Гэта дзень, калі нашы вайсковыя злучэнні, народная гвардыя і добраахвотнікі праявілі самаадданы гераізм у загадзя прадвызначанай сутычцы. Нягледзячы на тое, што бітва скончылася паразай, у канчатковым выніку вайна за захаванне суверэнітэту Грузіі выйграная. Сёння тое, што над гэтым будынкам развіваецца дзяржаўны сцяг Грузіі, тое, што сёння мы можам прымаць суверэнныя рашэнні, у тым ліку аб заходнім курсе Грузіі, — заслуга гэтых людзей і яшчэ многіх герояў, якія аддалі свае жыцці за незалежнасць нашай краіны», — заявіў прэм’ер-міністр Грузіі Георгі Квірыкашвілі на пасяджэнні ўраду 25 лютага.

Згодна з рашэннем грузінскага парламенту ад 21 ліпеня 2010 году, 25 лютага абвешчаны ў Грузіі Днём савецкай акупацыі, у гонар памяці людзей, якія «былі забітыя акупацыйным камуністычным рэжымам па палітычных матывах».

 

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: