У батальёне «Данбас» узнялі беларускі нацыянальны сцяг

Беларусы, якія служаць ва ўкраінскім добраахвотніцкім батальёне «Данбас», павесілі над сваім намётам бел-чырвона-белы сцяг.



sciah_danbas.jpg

Зараз у батальёне знаходзіцца каля 15 беларусаў.
Частка з іх ужо даўно жыве ў Украіне, але большасць прыехала з Беларусі нядаўна спецыяльна ў батальён. Ёсць сярод добраахвотнікаў з Беларусі і былыя актывісты апазіцыйных арганізацый.
Батальён «Данбас» цяпер заканчвае камплектацыю асабістым складам і бліжэйшыя дні можа быць адпраўлены на ўсход Украіны. Усе беларусы, якія запісаліся на службу ў батальён, звярнуліся з лістом да міністра ўнутраных спраў Украіны з просьбай даць ім від на жыхарства ці нават украінскае грамадзянства. Міністр абяцаў дапамагчы з афармленнем дакументаў, каб беларусы служылі ў батальёне афіцыйна.
Дарэчы, у батальёне шмат замежнікаў. Ёсць грузіны, азербайджанцы, амерыканец і іспанец, а таксама грамадзяне Расіі.
belaruspartisan.org