У Беларусь прыбывае сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што ад 7 да 10 мая 2012 г. з візітам у Беларусі будзе ўладыка Цырыль Васіль, з Таварыства Ісуса (Ордэн езуітаў), тытулярны архібіскуп Толемайды ў Лівіі, сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў.



c2c701fe341a7756ca7fd4eaa83ff63f.jpg

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што ад 7 да 10 мая 2012 г. з візітам у Беларусі будзе ўладыка Цырыль Васіль, з Таварыства Ісуса (Ордэн езуітаў), тытулярны архібіскуп Толемайды ў Лівіі, сакратар Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў.


 
У дні, у якіх Беларусь святкуе Дзень Перамогі і ўзгадвае шматлікія ахвяры вайны, Каталіцкая Царква адзначае 70-я ўгодкі пакутніцкага подзвігу жыхароў рэгіёнаў Палесся і Слонімшчыны, спалення нацыстамі вёсак грэка-каталіцкай парафіі Бабровічы і арышту Апостальскага Экзарха грэка-каталікаў Беларусі Антона Неманцэвіча, з Таварыства Ісуса.


 
Архібіскуп перадасць прывітанне ад Святога Айца  і сустрэнецца з каталіцкімі біскупамі і вернікамі Беларусі, як лацінскага (рымскага) так і візантыйскага (грэка-каталіцкага) абраду, сустрэнецца з намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, паслом Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе, спадаром Сяргеем Алейнікам і з патрыяршым экзархам ўсёй Беларусі, мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам.

Архібіскуп затрымаецца ў малітве на месцах пакутніцтва знішчаных супольнасцей і правядзе ў Мінску канферэнцыю на тэму “Значэнне хрысціянскага Усходу для Паўсюднай Царквы, дзе таксама  ўзначаліць святую імшу.


Паводле bchd.info