У Беларусі будуць збіраць амерыканскія аўтамабілі Cadillac і Chevrolet
General Motors і беларускае СП ЗАТ «Юнісон» заключылі пагадненне аб буйнавузлавой зборцы Cadillac Escalade і Chevrolet Tahoe.
«На заводзе „Юнісон“ усталяваная сучасная вытворчая лінія для зборкі мадэляў Cadillac і Chevrolet, а пэрсанал падрыхтаваны і навучаны ў адпаведнасці з прынцыпамі арганізацыі вытворчасці і кантролю якасці, прынятымі на ўсіх заводах GM», — паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на прэс-службу кампаніі GM.
Прадукцыя, выпушчаная пад Мінскам, у асноўным будзе пастаўляецца на расійскі рынак.
У Беларусі будуць збіраць аўтамабілі чацвёртага пакалення Cadillac Escalade ў двух мадыфікацыях: у рэгулярнай вэрсіі і з павялічанай колавай базай. За рэгулярную вэрсію давядзецца заплаціць 76 000 долараў, машына з павялічанай колавай базай абыдзецца прыкладна ў 80 000 долараў.
СП ЗАТ «Юнісан» знаходзіцца ў вёсцы Абчак ў 10 км ад Мінску. У 1996 годзе яго стварылі як беларуска-брытанскае сумеснае прадпрыемства Ford Union, а ў 2000 годзе пераўтварылі ў СП ЗАТ «Юнісан». На заводзе збіраюць аўтамабілі Ford, KIA, Samand, Zotye, Peugeot, Citroen.