У Беларусі колькасць праціўнікаў аб'яднання з Расіяй дасягнула гістарычнага максімуму

Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў распаўсюдзіў дадзеныя апытання, праведзенага ў снежні 2014 незалежнымі сацыёлагамі.



good_bye_russia.jpg

НІСЭПД звяртае ўвагу на новы рэкорд. Доля праціўнікаў аб'яднання з РФ істотна вырасла і дасягнула новага гістарычнага максімуму на працягу многіх гадоў маніторынгу, які праводзіцца сацыёлагамі. Калі ў снежні 2007 года за аб'яднанне з Расіяй выказаліся 43,6% рэспандэнтаў, у снежні 2014 года іх было толькі 23,9%. Адпаведна, супраць аб'яднання ў 2007 годзе выказаліся 31,6%, а ў 2014 годзе — 58,4% рэспандэнтаў. 
Верагодна, гэтаму спрыяла спалучэнне шэрагу фактараў, у тым ліку агрэсіўнай знешняй палітыкі Крамля з эканамічным крызісам, які выліўся ў Расіі.
gazetaby.com