У Беларусі прапануюць увесці адказнасць за фальсіфікацыю гісторыі Другой сусветнай вайны

Магчыма, з'явілася неабходнасць на заканадаўчым узроўні замацаваць пэўную адказнасць за фальсіфікацыю гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны. Такую думку выказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка на гарадскім семінары для намеснікаў кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў па ідэалагічнай працы.



1o9a9855.jpg

Сустрэча прайшла на базе Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і была прысвечана тэме фальсіфікацыі ваеннай гісторыі.

«Вялікая Перамога — не проста знамянальная падзея, 70-гадовую гадавіну якой нам трэба будзе адзначыць. Гэта маральная аснова фарміравання нашай суверэннай незалежнай дзяржавы, — сказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама. — Цяпер надышла неабходнасць абараняць праўду пра тую вайну. Скажам адкрыта, калі чалавек паклёпнічае на іншага, яго могуць прыцягнуць да судовага пераследу, але сёння так званыя дзеячы могуць паклёпнічаць на цэлую краіну, на цэлыя пакаленні, і ім нічога за гэта не будзе. Магчыма, надышла неабходнасць на заканадаўчым узроўні замацаваць пэўную адказнасць за фальсіфікацыю гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны, паставіць заслон недарэчным выказванням хаця б у памяць пра загінулых і з павагі да ветэранаў».

Паводле "Мінск-навіны"