У Беларусі вырасла колькасць еўрапейскіх зуброў

Колькасць зуброў еўрапейскіх у Беларусі набліжаецца да 1,5 тысяч жывёлін.



ai_172348_aux_head_20151007_zubr_360.jpg

Фота zhizninauka.info
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя.
Паводле стану на 1 лютага 2016 года, колькасць зуброў на тэрыторыі Беларусі склала 1 тысячу 428 асобін. Гэта на 158 асобін больш, чым у 2014-м.
Цяпер у Беларусі створана 10 мікрапапуляцыі зуброў: Белавежская, Барысаўска-Бярэзінская, Азяранская, Налібоцкая, Палеская, Асіповіцкая, Азёрская, Ляскавіцкая, Найдянская, Краснаборская. Для стварэння новых вольных мікрапапуляцый зуброў за межамі Беларусі з нацыянальнага парку "Белавежская пушча" былі перавезеныя ў Казахстан 8 асобін зубра.
У 2015 годзе загінулі 15 зуброў. Асноўныя прычыны — старасць, траўміраванне іншымі зубрамі, ускладненне пасля ран, браканьерства, сутыкненне з аўтатранспартам.
У мэтах стварэння спрыяльных варункаў для пражывання зуброў трымальнікамі мікрапапуляцыі зуброў рэалізаваны комплекс лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў. На гэтыя мэты накіравана больш за Br2,6 млрд.
"Цяпер Мінпрыроды актыўна працуе з Нацыянальнай акадэміяй навук, аблвыканкамамі ды іншымі зацікаўленымі ўстановамі для выпрацоўкі далейшай стратэгіі рассялення зуброў на тэрыторыі Беларусі", — адзначылі ў прэс-службе Мінпрыроды.
Паводле Хартыі'97