У Беларусі з'явіцца водна-балотны заказнік "Белы Мох"
Заказнік "Белы Мох" ствараюць для захавання ў натуральным стане каштоўных леса-балотных экалагічных сістэм, дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама месцаў іх росту і пражывання.

Заказнік "Белы Мох" агульнай плошчай 887,55 га размесціцца ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці.
На тэрыторыі заказніка забараняецца праводзіць работы па гідратэхнічнай меліярацыі і змене гідралагічнага рэжыму, выведцы і распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў, размяшчаць адходы (за выключэннем часовага захоўвання ў санкцыянаваных месцах), знішчаць або пашкоджваць расліннасць, выпальваць сухую траву. Таксама замацаваныя іншыя забароны, якія тычацца правядзення розных работ (у тым ліку будаўнічых) у заказніку. Рэжым аховы і выкарыстання заказніка "Белы Мох" ўлічваецца пры распрацоўцы праектаў і схем землеўпарадкавання, лесаўпарадкавання і меліярацыі зямель, горадабудаўнічых праектаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Астравецкага раёна.
Заказнік абвешчаны без канфіскацыі ў карыстальнікаў зямельных участкаў. Землекарыстальнікі абавязаныя выконваць рэжым яго аховы і выкарыстання.
Астравецкі райвыканкам мусіць на працягу шасці месяцаў зарэгістраваць заказнік і ўсталяваць на яго межах спецыяльныя інфармацыйныя знакі.
Паводле БЕЛТА