У Берасці МХД правялі акцыю да Дня сям'і (фота)

У Берасці з нагоды Міжнароднага Дня сям'і Маладыя хрысціянскія дэмакраты правялі вулічную акцыю, падчас якой раздалі мінакам брашуры пра сямейныя каштоўнасці, а таксама павесілі ў цэнтры горада плакаты ў абарону жыцця.



1368624235_s1240008.jpg

"Мы правялі гэтую акцыю, прымеркаваную да дня сям'і, з мэтай данесці да людзей, што сям'я - гэта найважнейшая ячэйка грамадства. Мы хочам, каб было менш разводаў, няўдалых шлюбаў. Хочам, каб у нашай краіне былі моцныя здаровыя сям'і", — адзначыў каардынатар МХД у Берасці Раман.

Нагадаем, падобная акцыя напярэдадні Дня сям'і прайшла таксама і ў Віцебску.

Прэсавая служба БХД

1368624250_s1240054.jpg

1368624263_s1240040.jpg

1368624268_s1240044.jpg

1368624290_s1240055.jpg