У Брэсце забаранілі хардкор-канцэрт

Пра тое, што яны "парушаюць заканадаўства пра культурныя мерапрыемствы" арганізатары канцэрта даведаліся за дзень да мерапрыемства.



Канцэрт павінен быў адбыцца ў фармаце зачыненай вечарынкі ў ДК Скокі (3 кіламетра ад Брэста). У якасці хэдлайнераў планаваўся ўдзел расійскай групы “SARAH WHERE IS MY TEA. У канцы
сакавіка музыкі адправіліся ў свой першы маштабны тур, які ахапіў шэраг гарадоў Расіі і Украіны. Працягнуць "DESOLATE Tour pt. I" яны збіраліся ў Беларусі.

Пра тое, што яны "парушаюць заканадаўства пра культурныя мерапрыемствы" арганізатары канцэрта даведаліся за дзень да мерапрыемства.

Канцэрт павінен быў адбыцца ў фармаце зачыненай вечарынкі ў ДК Скокі (3 кіламетра ад Брэста). У якасці хэдлайнераў планаваўся ўдзел расійскай групы “SARAH WHERE IS MY TEA. У канцы сакавіка музыкі адправіліся ў свой першы маштабны тур, які ахапіў шэраг гарадоў Расіі і Украіны. Працягнуць "DESOLATE Tour pt. I" яны збіраліся ў Беларусі.

Супрацоўнікі міліцыі паведамілі пра адмену канцэрту ў самы апошні момант, калі расійская група ўжо прыехала ў Брэст. Музыкам давялося папросту з'ехаць дахаты. Арганізатары не адмаўляюць, што магчымыя чыннікі забароны — канфлікты паміж антыфа і неафашыстамі, што пачасціліся ў апошні час у горадзе. Пасля крывавай бойкі ў кастрычніку тэма варожых субкультур усё больш стала цікавіць брэсцкіх праваахоўнікаў. Па словах арганізатараў, канцэрты, афіцыйна аформленыя як дыскатэкі, не адзін раз праходзілі ў Брэсце. І раней ні ў адміністрацый устаноў, ні ў міліцыянераў не ўзнікала пытанняў да такога фармату мерапрыемстваў.

Арганізоўвала канцэрт прома-супольнасць TG SOUND PROMO BREST. І нягледзячы на тое, што здарылася, сваю дзейнасць яны спыняць не збіраюцца. Ужо ідзе плённая падрыхтоўка да выступу італьянскай групы “READY, “SET, “FALL!. У Брэст яны прыйдуць 2 снежня.

Паводле сайта “Віртуальны Брэст
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: