У электрычцы Орша-Мінск збілі медыка-сірыйца

Інцыдэнт адбыўся раніцай 6 ліпеня на вачах у пасажыраў цягніка.



siniaja_majka.jpg

Сірыйца на вачах у пасажыраў збіў малады чалавек у сіняй майцы

Увага групы падлеткаў, што ехалі ў мінулую суботу ў электрычцы Орша-Мінск, да пасажыра неславянскай знешнасці скончылася бойкай і крымінальнай справай.

Відавочца здарэння Таццяна расказала, што ў вагоне ў тую раніцу было поўна пасажыраў. На адной са станцый зайшла група маладых людзей 16-20 гадоў. Адзін з іх сеў побач з мужчынам-арабам. Спачатку яны мірна размаўлялі, а потым малады чалавек ускочыў і пачаў збіваць мужчыну. Біў пераважна па галаве. За араба заступіўся адзін з пасажыраў і бойка спынілася.

s_r_ec.jpg

Збітым аказаўся грамадзянін Сірыі, клінічны ардынатар 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Фота n24.by.

Таццяна выклікала міліцыю, але патруль прыехаў на канцавы прыпынак са спазненнем — кампанія маладзёнаў на той момант знікла. Яна зрабіла некалькі здымкаў і зняла кампанію на відэа. Па словах сведак, маладыя людзі былі абсалютна спакойныя, нават нахабныя. Адзін з іх пагражаў дзяўчыне ў часе здымкі.

Як высветлілася пазней, збітым аказаўся грамадзянін Сірыі, клінічны ардынатар 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Першапачатковае разбіральніцтва праводзіла Мінскае аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце. Сабраны матэрыял далей быў перададзены ў Кастрычніцкі раён Следчага камітэта, дзе распачалі крымінальную справу.

Паводле Tut.by