У Францыі затрымалі беларусаў з яйкам Фабержэ за 1 мільён еўра

Праваахоўныя органы затрымалі непадалёк ад французска-швейцарскай мяжы трох беларусаў, у якіх было выяўлена велікоднае яйка ў стылі Фабержэ, скрадзенае чатыры гады таму падчас крадзяжу з узломам у офісе кувейцкай фірмы ў Жэневе.



metxik_w600h500.jpg

Кошт твору мастацтва, зробленага з больш чым кілаграма золата і інкруставанага сотнямі каштоўных камянёў, ацэньваецца прыкладна ў мільён еўра.

 

Паліцыя зацікавілася падазроным аўтамабілем BMW пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі падчас звычайнай праверкі на аўтадарозе ў ваколіцах французскага гарадка Анмас ля мяжы са Швейцарыяй. Пасля затрымання аўто, у якім знаходзіліся два чалавекі, у ім і было знойдзена залатое яйка. Таксама паліцэйскія затрымалі аўтамабіль Jaguar з яшчэ адным беларусам за рулём, які ўваходзіў у гэтую злачынную групу, што ўжо шукалі за крадзяжы як у Францыі, так і ў Швейцарыі, паведамляе французскае выданне La Dépêche.


Узрост злачынцаў — ад 24 да 38 гадоў. На допыце яны першапачаткова заявілі, што проста знайшлі твор мастацтва, а потым пачалі гаварыць, што купілі яго на барахолцы. У паліцыі мяркуюць, што зламыснікі спрабавалі даставіць твор мастацтва патэнцыйнаму пакупніку.

telegraf.by