У Глыбокім настаўнікаў ганяюць на поле збіраць каменне
У Глыбокім настаўнікаў прымушаюць прыбіраць каменне на землях дзяржаўных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
![2010_08_02_163401.jpg 2010_08_02_163401.jpg](/img/v1/news/full/2010_08_02_163401.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прымусовыя вывазы ў калгасы пачаліся 27 красавіка. Штодня адміністрацыі навучальных установаў накіроўваюць ўдзельнікаў такіх работ — зазвычай гэта 3–4 чалавекі.
Выкарыстанне настаўнікаў у якасці бясплатнай фізічнай працы пашырылася ў 2010 годзе з прыходам Алега Морхата на пасаду старшыні райвыканкама. Настаўнікаў адпраўляюць на ўборку гародніны, ільну, высечку хмызнякоў уздоўж дарог. Часам гэта адбываецца ў выходныя дні, у тым ліку ў нядзелю.
Настаўнікі лічаць такія загады за прыніжэнне, але не супраціўляюцца, баючыся страціць працу.