У конкурсе на лепшага вадзіцеля перамагла дзяўчына

У Вілейскім раёне лепшым маладым вадзіцелем стала дзяўчына. У конкурсе сярод вадзіцеляў-выпускнікоў Вілейскай ДТСААФ перамагла Вераніка Грыгор’ева, якая набрала найменшую суму штрафных балаў на ўсіх этапах.



53b354612d26628e73986a80e254864e.jpg

У Вілейскім раёне лепшым маладым вадзіцелем стала дзяўчына. У конкурсе сярод вадзіцеляў-выпускнікоў Вілейскай ДТСААФ перамагла Вераніка Грыгор’ева, якая набрала найменшую суму штрафных балаў на ўсіх этапах.

Удзельнікі здавалі тэарэтычны — білет з 10 пытанняў — і практычны экзамены на веданне правілаў дарожнага руху. У фігурным кіраванні ўлічваўся час, затрачаны на выкананне двух элементаў: пастаноўка аўтамабіля ў бокс заднім ходам і разварот на абмежаванай пляцоўцы “Дворык. Ацэньвалася язда па горадзе са строгім выкананнем ПДР. Пераможцам станавіўся той, хто набярэ найменшую колькасць штрафных балаў.

Па словах старшыні Вілейскай ДТСААФ Станіслава Сушы, выпускнікі нават не ведалі аб тым, што ідзе конкурс, для іх гэта быў выніковы экзамен на права кіраваць аўтамабілем. “Мы не папярэджваем аб конкурсе, каб не было лішняга хвалявання, каб кожны дзейнічаў у сваім тэмпе. Проста ўключаем секундамер падчас экзамену, — патлумачыў ён.

У тым, што найлепшы вынік паказала дзяўчына, Станіслаў Суша не бачыць нічога дзіўнага: “Мы ладзілі падобныя конкурсы разоў 10. Ні разу мужчыны і хлопцы не станавіліся пераможцамі. Дзяўчаты вучацца больш старанна. Хуткасць перавышаюць рэдка. Па статыстыцы жанчыны ездзяць больш акуратна і да выканання правілаў дарожнага руху ставяцца адказна. А мужчыны больш самаўпэўненыя, адсюль і парушэнні.

Паводле “Рэгіянальнай газеты