У Краснасельскім могуць перайсці на паліва з бытавых адыходаў

Магчымасць выкарыстоўваць у якасці паліва цвёрдыя бытавыя адыходы разглядаецца на «Краснасельскбудматэрыялах». Пра гэта паведаміў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч.



getmg.jpg

Паводле яго слоў, у будаўнічай галіне Беларусі актыўна распрацоўваецца гэты накірунак: «Цэментная прамысловасць сёння гатовая ўспрыняць цвёрдыя бытавыя адыходы як рэсурс для спальвання. Так, разглядаецца магчымасць спальвання ТБА ў ААТ «Краснасельскбудматэрыялы».

Праз гэта прадпрыемства спадзяецца ў тым ліку знізіць кошт прадукцыі.

ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» мае буйную і найбольш мадэрнізаваную вытворчасць цэменту ў Беларусі, вырабляе каля 1,5 мільёнаў тон прадукцыі ў год.

На мінулым тыдні з’явілася інфармацыя, што магчымасць набыцця прадпрыемства ў Гродзенскай вобласці і інвестыцыі сродкаў у мадэрнізацыю вытворчасці разглядае ірландская кампанія па вырабе будаўнічых матэрыялаў «CRH Public Limited Company».

t-styl.info