У львоўскіх аўтобусах забаранілі расійскую папсу
Львоўскі аблсавет зацвердзіў Праграму развіцця ўкраінскай мовы, украінскай культуры і гістарычнай свядомасці грамадзян Украіны на тэрыторыі Львоўскай вобласці на 2012 - 2014 гады. Адным з пунктаў гэтага праекта рашэння з'яўляецца забарона ўключаць рускамоўную музыку ў грамадскім транспарце. За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 65 дэпутатаў.
Львоўскі аблсавет зацвердзіў Праграму развіцця ўкраінскай мовы, украінскай культуры і гістарычнай свядомасці грамадзян Украіны на тэрыторыі Львоўскай вобласці на 2012 - 2014 гады. Адным з
пунктаў гэтага праекта рашэння з'яўляецца забарона ўключаць рускамоўную музыку ў грамадскім транспарце. За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 65 дэпутатаў.
Як адзначае Львоўскі партал, рэалізацыя Праграмы забяспечыць пашырэнне функцый і сфер прымянення дзяржаўнай мовы, пашырэнне ўкраінскай культуры ва ўсіх яе праявах, фарміраванне цэласнай нацыянальнай
інфармацыйна-культурнай прасторы.
Мерапрыемствы Праграмы прадугледжваюць:
- Узбагачэнне духоўнага патэнцыялу падрастаючага пакалення шляхам стварэння украінскамоўнага прадукту ў мясцовым тэлеэфіры;
- Набыццё і папулярызацыю матэрыялаў па культуры мовы, малавядомых старонках украінскай гісторыі;
- Стварэнне электроннай бібліятэкі ўкраінскай літаратуры;
- Падтрымку тэатральных пастановак па творах ўкраінскіх драматургаў;
- Правядзенне фестывалю новай украінскай песні;
- Выяўленне і падтрымку маладых талентаў шляхам правядзення мастацкіх мерапрыемстваў;
- Папулярызацыю сучаснага ўкраінскага мастацтва праз арганізацыю выстаў;
- Папулярызацыю ўкраінскага мастацкага прадукту шляхам падтрымкі гастрольных паездак.
Паводле УНІАН