У Мінску прайшоў 16-ы з'езд Саюза беларускіх пісьменнікаў
З'езд СБП прайшоў сёння ў Мінску, у Палацы мастацтва.
У час прамовы старшыня СБП А. Пашкевіч агучыў лічбы сацапытання, праведзенага на замову Саюза пісьменнікаў. На пытанне, на якой мове вы чытаеце літаратуру, «на рускай» адказалі 82%,
і толькі 13,8% чытаюць літаратуру па-беларуску. «Не чытаю наогул» — так адказалі амаль 80% апытаных.
На пытанне, каго з сучасных літаратараў яны ведаюць, «не ведаю нікога» адказалі 70% апытаных.

Падчас з'езда з шэрагаў СБП за паклёпніцтва і абразы, па прапанове Лявона Баршчэўскага, быў выключаны Васіль Якавенка (за выключэнне — 100 дэлегатаў, супраць — 22, устрымалася
— 29).
Ад Рады ў якасці новага старшыні быў вылучаны рэдактар «Дзеяслова» Барыс Пятровіч. Таксама прапаноўвалі кандыдытуры Лявона Баршчэўскага, Уладзімера Някляева, Міхася Скоблу, але ўсе
ўзялі самаадвод.
У выніку новым старшынём быў абраны Барыс Пятровіч. З'езд таксама прыняў рэзалюцыю.