У Магілёве арт-праект Zabor разграмілі вандалы

Невядомыя выказалі свой пратэст супраць карцін і самой выставы — не толькі размалявалі стэнды, але і зламалі іх. Спачатку на карцінах невядомыя мастакі пакінулі свае ініцыялы, потым магілёўскія ахоўнікі маралі зафарбавалі інтымныя месцы на некаторых працах, а цяпер карціны зусім сарвалі з плота і кінулі на зямлю.



zabor.jpg

У апошні тыдзень выставы арганізатары прымуць меры і адновяць стэнды. Арганізатары засмучаныя, бо ні ў адным горадзе Беларусі яны не сутыкаліся з такім непрыняццем выставы, як у Магілёве.
«Было прыкладзена асабліва шмат высілкаў: прыдуманы лабірынт, спецыяльна выбіраліся карціны, якія былі б блізкія і зразумелыя магілёўцам. Зараз заказваць новыя стэнды ўжо няма сэнсу, таму што на гэта сыдзе тыдзень, а выстава закрываецца 19 верасня. Стэнды, знятыя з плота, будуць зноў павешаныя. Хацелася б пагаварыць з людзьмі, якія сапсавалі выставу, каб задаць пытанне: «Навошта?!» Для мастака яго карціна — гэта як роднае дзіця. Напэўна, найбольш непрыемная гэтая сітуацыя мастакам з Магілёва», — кажа дырэктар арт-праекта Zabor Антаніна Серакова.
gorad.by