У Магілёве напярэдадні “Славянскага маршу” затрымлівалі актывіста, які расклейваў антыфашыстоўскія ўлёткі (фота ўлёткі)
Пра затрыманне актывіста стала вядом толькі ўчора, 29 лістапада, калі ён звярнуўся па кансультацыю ў магілёўскае аддзяленне “Вясны. Аляксандр прасіў не называць ягонае прозвішча, каб не мець нейкіх непрыемнасцяў на працы.
“Літаральна за паўгадзіны да “Славянскага маршу я расклейваў антыфашыстоўкія ўлёткі на слупах. Мяне заўважылі супрацоўнікі ДАІ, якія па рацыі выклікалі міліцыю. Тыя прыехалі і
адвезлі мяне ў Ленінскі РАЎС, дзе мяне апыталі, склалі пратакол і выпісалі позву, каб я прыйшоў да іх 29 лістапада, - расказвае Аляксандр.
“Перад тым, як мяне адвезлі ў РАЎС да мяне падыйшоў супрацоўнік КДБ, які азнаёміўся са зместам улёткі і даў зразумець, што ў мяне з гэтым не павінна быць ніякіх праблем. У РАЎСе мяне
абвінавацілі ў тым, што я расклейваў улёткі без спецыяльнага дазволу і ў нявызначаным месцы, - працягвае актывіст.
Калі ж Аляксандр прыйшоў па позве ў міліцыю, то там яму паведамілі, што ягоную справу закрылі і пастанову аб гэтым ужо выслалі па пошце.
Нагадаем, што 25 лістапада ў Магілёве адбыўся санкцыяваны ўладамі “Славянскі марш. У ім прыняал ўдзел каля 40 чалавек. На мерапрыемстве таксама прысутнічаў экс-кандыдат у прэзідэнты Сяргей
Рыжоў, які называе сябе сустрашынёй кансерватыўнай партыі “Белая Русь.
Удзельнікі мерапрыемства рушылі ўздоўж вуліцы Чалюскінцаў да стадыёна “Хімік, дзе перад імі выступіў арганізатар мерапрыемства Дзмітрый Дзенісенка і Сяргей Рыжоў.
Падчас руху калоны моладзь выкрыквала “Слава Расіі!, “Рускіе вперёд!
Трэба адзначыць, што ўдзельнікі “Славянскага маршу належуць да прарасійскіх правых нацыяналістаў, якія прапагандуюць ідэі панславянізму, радыкальнага праваслаўя і манархізму. Яны варожа
ставяцца да яўрэяў, цёмнаскурага насельніцтва і сэксуальных меншасцяў. На якіх падставах мясцовымі ўладамі было дазволена дадзенае мерапрыемства застаецца загадкай.