У Мінску чакаюць прыбыццё важных гасцей (фота)
Сёння ў беларускай сталіцы пройдзе сустрэча кіраўнікоў Мытнага Саюза, Украіны і Еўрасаюза.
![v1.jpg v1.jpg](/img/v1/news/full/v1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Саміт пройдзе ў Палацы Незалежнасці. Журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук з месца падзеяў паведамляе, што пакуль прыбылі толькі прадстаўнікі СМІ і арганізатары.
Чакаецца, што каля 11.15 прыляціць прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, праз 15 хвілін — вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і еўракамісар па гандлі Карэл дэ Гухт. А 12-й прылятае прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, у 13.15 — еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер.
Апошнім у Мінску з'явіцца прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін — прыкладна ў 13.20.
![http://euroradio.by/files/field/image/2014/08/v2.jpg v2.jpg](http://euroradio.by/files/field/image/2014/08/v2.jpg)
![http://euroradio.by/files/field/image/2014/08/v3.jpg v3.jpg](http://euroradio.by/files/field/image/2014/08/v3.jpg)