У Мінску прадставілі новы пераклад на беларускую мову Новага Запавету

У Мінску адбылася прэзентацыя новага перакладу Новага Запавету і Кнігі Прыпавесцяў на беларускую мову, які здзейсніў пастар царквы хрысціян веры Евангельскай “Ян Прадвеснік” Антоні Бокун.



Падчас прэзентацыі быў зроблены гістарычны агляд усіх выдадзеных на гэты дзень перакладаў, большасць з якіх прысутнічала ў арыгінале.

Прысутныя здолелі перанесціся ў мінулыя эпохі падчас тэатральнай пастановы, якая паказала галоўныя этапы за 500 год існавання беларускіх перакладаў Святога Пісання: ад Францішка Скарыны да Лукаша Дзекуць-Малея, Васіля Сёмухі і ксяндза Ўладзіслава Чарняўскага.

krynica.info