На фестывальнай паляне "Райскі сад" пройдзе публічны занятак па ёзе і скандынаўскай хадзе

Арганізатарам выступае Еўрапейская Акадэмія Творчасці.



25 ліпеня на фестывальнай паляне «Райскі сад» пройдзе аўтарскі занятак, які сумяшчае ў сабе ёгу, скандынаўскую хаду і практыку свядомага быцця. Вядучы — Дзмітрый Луцкі, трэнер па ёзе, фітнес-інструктар і гуру скандынаўскай хады.
Акадэмія славіцца праектамі трох кірункаў. Гэта асобасны рост, развіццё творчасці і стварэнне ўласнага бізнесу. Акцэнт гэтага семінара — асоба ў кожным з нас. 
"Штодня мы адчуваем стрэсавыя сітуацыі, назапашваем усё ў сабе і не можам знайсці аддушыну, каб пазбавіцца ад унутраных хваляванняў і перажыванняў. А так хочацца навучыцца адчуваць сябе свабодным ад жыццёвых абставінаў, пачуццёвых уплываў і забабонаў, каб усё атрымоўвалася лёгка і нязмушана. Таму арганізатары майстар-класа задаюцца мэтай: спыніць чалавека, выбіць з каляіны падзей, абудзіць пачуццё адказнасці за ўласнае існаванне, паказаць, што заўсёды можна пачаць жыць у задавальненне, у ладзе са сваімі душэўнымі парывамі", — гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізатараў.
Праграма майстар-класа па самаразвіцці прадстаўлена ёгай і скандынаўскай хадою. Скандынаўская хада — гэта комплекс пакрокавых практыкаванняў, якія дазваляюць сфакусаваць увагу чалавека на ўсіх органах пачуццяў, што ў выніку дазваляе абстрагавацца, адпусціць трывогі, адчуваць рытм цела, быць з ім ва ўнісон.
Асаблівасць практыкі вядучага семінара, Дзімітрыя заключаецца ў тым, што, умацоўваючы цела, майстар умацоўвае дух. Трэнер раскажа, што такое пашыраная ўвага, як выйсці за яе мяжы праз 5 пачуццяў-інструментаў чалавека, як кантраляваць энергію ўнутры нас з дапамогай навакольнай інфармацыі.
"Фізічная нагрузка — гэта спосаб адчуць сябе і сваё цела тут і цяпер. Разумовая нагрузка ў выглядзе канцэнтрацыі ўвагі — спроба ўсвядоміць, што ўсё знаходзіцца ва ўзаемасувязі. Сумяшчэнне гэтых практык дазваляе выйсці на новы ўзровень адчуванняў,  зразумець, што ёсць навязанае, а што табе сапраўды неабходна", — дзеліцца перакананнямі Дзмітрый.
Падрабязную схему праезду да месца правядзення майстар-класа можна паглядзець тут.
Задаць свае пытанні па ўдзеле ў майстар-класе можна па тэлефонах: (029) 623-21-84, (025) 766-97-04
Фотаздымкі прадстаўлены арганізатарамі.