У Мінску стартаваў турнір па World of Tanks

У Мінску пачынаецца LAN-фінал Wargaming.net League (WGL) — найбуйнейшага турніру па World of Tanks.



world_of_tanks.jpg

Дваццаць каманд - па сем чалавек у кожнай - змагаліся за ўдзел у гэтым фінале, але толькі чатыры найлепшыя прайшлі ў яго і цяпер будуць змагацца за званне пераможцы, які і вызначыцца ў перыяд з 26 да 28 ліпеня. Прызавы фонд турніру складае 90 тысяч даляраў ЗША.
Танкавыя баі турніру праходзяць у фармаце 7/42. Сем — гэта колькасць гульцоў у камандзе, а 42 — сумарны ўзровень танкаў, прычым максімальны ўзровень для адной машыны — 8 (у World of Tanks машыны дзеляцца па ўзроўнях; чым большы ўзровень, тым мацнейшая машына, максімальны жа ўзровень роўны дзесяці). Такі фармат дае гульцам свабоду выбару і робіць больш разнастайным геймплэй.
У фінал прайшлі дзве каманды з Расіі і дзве каманды, гульцы якіх жывуць у розных краінах СНД. Першыя дзве — M1IND і Na'Vi. M1ND не пацярпелі ніводнай паразы ў гэтым сезоне і па праве ўважаюцца за фаварытаў турніру. І хоць у Na'Vi сезон прайшоў не так гладка (яны пацярпелі тры паразы), на іх баку досвед і рэпутацыя пераможцаў: з 78 праведзеных матчаў яны перамаглі ў 71, тады як M1ND — усяго ў 52 з 76.
Акрамя самога турніра, на мерапрыемстве будуць праводзіцца сустрэчы з распрацоўшчыкамі World of Tanks, выканаўчым прадзюсарам Аляксандрам Івановым і прадзюсарам ўсяго танкавага кірунку (акрамя асноўнай гульні, якая ўключае ў сябе World of Tanks для XBox 360 і гульню для мабільных платформаў World of Tanks Blitz) Антонам Панковым, а таксама вядомымі асобамі свету WGL. Сярод іх — кіберспартовы каментатар Віталь v1lat Валачаеў і ўладальнікі каналаў на Youtube ў танкавай тэматыцы Канстанцін Jove Ладанін і Сяргей Vspishka Карапецян. Апошнія будуць каментаваць матчы турніру і падрабязна разбіраць тактычныя аспекты баёў.
lenta.ru