У Мінску ў службы занятасці па працу ў 2015 годзе звярнулася на 10,2 тыс. чалавек больш, чым у 2014-м

 У 2015 годзе па садзейнічанне у працаўладкаванні ў службы занятасці Мінска звярнуліся 28.908 чалавек, з іх 22.989 беспрацоўных (у 2014 годзе — 18.657 і 12.366 адпаведна), паведамляе камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Такім чынам, паказчык 2015 года перавысіў паказчык 2014-га на 10.251 і 10.623 чалавекі адпаведна. 



idfgdjgmg_3829.jpg

Фота all-pix.com

На канец снежня 2015 года ў Мінску 13.430 беспрацоўных мелі права на атрыманне дапамогі, сярэдні памер якой склаў 181 тыс. рублёў. 
На пастаянную або часовую працу ўладкаваны 11.801 беспрацоўны, у тым ліку 8.302 атрымалі пастаянную працу. Уладкавана на працу 476 асоб, якія абавязаныя кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей. Аказаная фінансавая падтрымка 150 беспрацоўным у выглядзе субсідый для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. 
Кансультацыю па пытаннях прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі атрымалі 11.950 чалавек, арганізаванае навучанне 1.042. У грамадскіх работах удзельнічала 2.937 чалавек, у тым ліку 2.749 беспрацоўных. 
Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 студзеня 2016 года склала 8.648, у тым ліку для рабочых — 4.445 (у 2014 годзе — 10.818 і 7.170 адпаведна). 
У 2015 годзе зарэгістравана больш за 367 тыс. зваротаў спашукальнікаў працы да электроннага банка вакансій у аддзелах працаўладкавання і больш за 14,6 млн. — да электроннага банка вакансій, размешчанага на сайце Мінгарвыканкама. 
Паводле звестак камітэта, на 1 студзеня 2016 года найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў Мінску з'яўляліся: муляры (163 вольныя працоўныя месцы), кухары (218), прадаўцы (180), санітаркі (116), прыбіральшчыкі памяшканняў (205), швачкі (102), выхавальнікі (138), урачы (463), дырэктары (156), інжынеры (245), праграмісты (190), медсёстры (761), фельчары-лабаранты (100).
БелаПАН