У Мінску ўпершыню былі зафіксаваныя 10-бальныя заторы
Узровень затораў у Мінску 14 жніўня ўпершыню склаў максімальныя 10 балаў.
Пра гэта БелаПАН паведаміла прэс-служба кампаніі «Яндэкс».
З-за моцнага дажджу на мінскіх аўтадарогах з самай раніцы была вельмі складаная сітуацыя.
Упершыню за ўвесь час вядзення назіранняў (з лістапада 2013) сэрвіс «Яндэкс. Заторы» ацаніў сітуацыю ў 10 балаў. Прычым яшчэ ў 8.00 загружанасць дарог не перавышала звычайных 2
балаў, але затым рэзка вырасла і да 9.15 дасягнула максімуму.
Праўда, як адзначае «Яндэкс», сітуацыя досыць хутка стала паляпшацца:
да 10.00 было ўжо 5 балаў, што, зрэшты, на 2 балы вышэй звычайнага ўзроўню. У цэлым жа ў летнія дні ў Мінску назіраецца нізкая загружанасць дарог. Так, звыклы ўзровень для гэтага часу складае
ўсяго 4 балы.
Найбуйнейшыя заторы ў ранішні час пік 14 жніўня прыйшліся на праспекты Незалежнасці, Дзяржынскага, Пушкіна і Жукава, кальцавую дарогу і вуліцу Прытыцкага. Даўжыня асобных затораў перавышала 5
км.
БелаПАН