У Мінску затрымалі лідара нацболаў Контуша
Лідара беларускіх нацыянал -бальшавікоў Яўгена Контуша затрымалі ў сераду, 23 кастрычніка, каля 09:00 супрацоўнікі міліцыі, пра гэта паведамілі ў праваабарончым цэнтры "Вясна". Яўгена Контуша затрымалі каля пад'езду дома, у якім ён жыве.
Прычына затрымання лідара беларускіх нацыянал-бальшавікоў пакуль невядомая, адзначылі ў праваабарончым цэнтры "Вясна".
Таксама не адказвае мабільны тэлефон актывіста руху нацболаў Дзмітрыя Паліенкі.
У праваабарончым цэнтры мяркуюць, што прэвентыўныя затрыманні могуць быць звязаныя з правядзеннем у Мінску паседжання Савета кіраўнікоў МЗС краін СНД, якое пачне сваю працу ў беларускай сталіцы
24 кастрычніка.