У Мінску затрыманы Алесь Макаеў
Актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў затрыманы ў Мінску, яго адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна.
![makaeu.jpg makaeu.jpg](/img/v1/news/full/makaeu.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, Макаеву ў 11:30 патэлефанаваў невядомы і настойліва дапытваўся, дзе ён пражывае. Верагодна, тэлефанаваў супрацоўнік міліцыі, які жадаў альбо сустрэцца з прадпрымальнікам, альбо даставіць яго ў суд.
Праз некаторы час, калі Алесь Макаеў выйшаў з дому, каб схадзіць у гастраном, яго сустрэлі супрацоўнікі міліцыі, пасадзілі ў аўтамабіль і адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску.
Учора актывіст Алесь Макаеў быў затрыманы пасля сустрэчы з гандлярамі ў цэнтры «Свет моды» на Ждановічах. У міліцыі з яго ўзялі тлумачэнні і адпусцілі, паабяцаўшы, што пазоў у суд альбо рашэнне аб сплаце штрафу дашлюць у панядзелак.