У Мінску з'явіцца вуліца імя Стэфаніі Станюты
Такое рашэнне прыняў Мінскі гарадскі савет дэпутатаў.
Стэфанія Станюта
Вуліца ў гонар славутай акторкі з'явіцца на месцы праектуемай вуліцы №2 у раёне вуліцы Кальцова. Праектуемая вуліца №1 у раёне вуліцы Кальцова атрымае імя Ларысы Александроўскай, народнай артысткі СССР і БССР.
Акрамя гэтага, вызначана, як будзе называецца праектуемая вуліца №1 у раёне вуліцы Жасмінавай - яна атрымае імя Яўгенія Глебава, савецкага кампазітара, народнага артыста СССР і БССР.
Паводле беларускіх СМІ