У Мінску змагаюцца з георгіеўскімі стужкамі
Актывісты арт-групы «Партызан» правялі ў Мінску інфармацыйную акцыю з заклікам не карыстацца расійскімі георгіеўскімі стужкамі.

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе групы, георгіеўскія стужкі цяпер з'яўляюцца «сімвалам міжнароднага тэрарызму», а таксама «асацыююцца з падтрымкай знешняй агрэсіўнай палітыкі Расіі».
Інфармацыйныя ўлёткі распаўсюджваліся на прыпынках, пад'ездах дамоў, рэкламных тумбах, а таксама закладваліся за дворнікі аўтамабіляў з георгіеўскімі стужкамі.