У рэгіёнах прымушаюць падпісвацца за дзейнага прэзідэнта
У беларускай глыбінцы маюць месца выпадкі, калі людзей проста прымушаюць ставіць свае подпісы за вылучэнне кандыдытам у прэзідэнты дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Пра
адзін з такіх выпадкаў паведаміў сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, актвіст ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты намесніка старшыні АГП Яраслава Раманчука Кірыл
Семянчук.
Кірыл Семянчук пражывае ў вёсцы Азёры Гродзенскага раёна. Паводле яго слоў, там маюць месца парушэнні выбарчага заканадаўства з боку кіраўніцтва СВК “Азёры.

“Кіраўнікі СВК у прымусовым парадку загадалі людзям, якія працуюць у гэтым калгасе, прынесці раніцай 4 кастрычніка пашпарты, распавядае актывіст. - Некаторыя адразу ж паставілі свае подпісы
ў падтрымку вылучэння прэзідэнта Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча. Людзям сказалі, што пашпарты ім вернуць увечары. Большасць людзей паставілі свае подпісы за вылучэнне Лукашэнкі ўжо ўвечары. Гэтаму
ёсць відавочцы, людзі прыходзілі да мяне і распавядалі пра гэты выпадак. Людзей фактычна дабраахвотна-прымусова змусілі паставіць свае подпісы. Прымусілі падпісвацца ўсіх – і трактарыстаў, і
тых, хто працуе ў вялікім калгасным садзе, на жывёлагадоўчых комплексах. У людзей проста забіраюць пашпарты, забіраюць бланкі. Хтосці проста не хацеў падпісвацца, хтосці не прынёс пашпарт, але да іх
адразу ж былі прэтэнзіі з боку кіраўніцтва СВК: маўляў, што гэта за стаўленне такое, начальнік сказаў, значыць, трэба зрабіць.
Вось так “дэмакратычна зноў вылучаюць у прэзідэнты дзейнага кіраўніка Беларусі.