У Саюзнай дзяржаве хочуць "канвертаваць" вынікі ЕГЭ і ЦТ
У Саюзнай дзяржаве ідзе праца па рашэнні пытання аб "канвертацыі" вынікаў расійскага адзінага дзяржэкзамена і беларускага цэнтралізаванага тэставання пры паступленні ў ВНУ дзвюх краін. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. У прававым плане для беларусаў і расіян ужо створаны роўныя ўмовы пры паступленні ў ВНУ дзвюх краін, нагадаў ён.

Аднак, паводле яго слоў, далей бакі сутыкаюцца з тэхнічнымі пытаннямі. У Расіі ёсць ЕГЭ, у Беларусі — ЦТ, і трэба сумясціць два працэсы.
"Ёсць права, а ёсць правапрымяняльная практыка, з пункту гледжання якой пытанне застаецца неадрэгуляваным", — адзначыў Рыгор Рапота, перадае БелТА.
Разам з тым цяпер многія студэнты карыстаюцца роўнымі правамі ў сферы адукацыі, і ў ВНУ Расіі вучацца каля 20 тысяч беларусаў, Беларусі — каля 2 тысяч расійцаў, сказаў
дзяржсакратар.
Як паведаміў Рыгор Рапота, тэма гарманізацыі ЕГЭ і ЦТ, якая ўжо прапрацавана пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы з міністэрствамі адукацыі Беларусі і Расіі, выносіцца на пасяджэнне Групы высокага ўзроўню саюзнага Саўміна 28 лютага ў Маскве.