У Сцешыцах на Вілейшчыне пройдзе раённае свята Сёмухі
У вёсцы Сцешыцы 23 чэрвеня адбудзецца раённае свята Сёмухі “Тройца, Тройца… — спеў даўніны ў карагодзе зеляніны!”. Пачнецца яно ў 13 гадзін.

У першай частцы свята пакажуць абрад “Кумленне”, прагучаць траецкія песні, у другой — канцэртная праграма.
– Яна будзе насычана гумарам і цудоўнымі канцэртнымі нумарамі, — паведаміла метадыст Вілейскага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Тамара Тышкоўская. — Усяго будзе каля сарака нумароў ад калектываў і выканаўцаў клубных устаноў горада і раёна.
Удзельнікі свята пабачаць выставу народнай творчасці і вырабаў майстроў Вілейшчыны, для дзяцей арганізуюць гульнявую праграму.
Фота www.flickr.com