У супрацоўнікаў Мінпрыроды з’явіцца свая форма
На думку міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Каўхуты, паўнамоцтваў у інспектараў міністэрства хапае, але адзенне па форме – як у сілавых структураў – дадасць аўтарытэту і павагі тым, хто кантралюе выкананне прыродаахоўнага заканадаўства.
Зараз у міністэрстве чакаюць дазволу ўрада апрануць супрацоўнікаў у службовую форму са знакамі адрозення:
— Ужо маем распрацаваную форму адзення, знакі адрознення і г.д. Але неабходна яшчэ атрымаць дазвол, пашыць гэтую форму, падрыхтаваць. І пачнем, у першую чаргу, з рэальных інспектараў,
якія працуюць на месцах у інспекцыі і кантралююць прыродаахоўнае заканадаўства.
Паводле міністра прыроды, увядзенне формы не плануецца ў гэтым годзе — працэдура пераводу на службовае адзенне патрабуе пэўнага часу.
Паводле Радыё Рацыя