У Варшаве згадаюць падзеі 25 жніўня 1991 года

Пра рэальныя падзеі з менскіх вуліц з 25 жніўня 1991 года распавядуць у Варшаве. Непасрэдны ўдзельнік пратэстаў Вячаслаў Сіўчык — у 1991 годзе кіраўнік дружыны БНФ — распавядзе як Беларусь дамаглася незалежнасці. Да размовы далучацца таксама сведкі тых значных падзеяў.



miting_rabochih_1991_08.jpg

Арганізатар мерапрыемства Вячаслаў Сіўчык запрашае ўсіх 25 жніўня а 12-й гадзіне ў Беларусі Дом ў Варшаве.

— 25 жніўня вельмі важная дата ў гісторыі незалежнай Беларусі, таму што менавіта ў 1991 годзе была адноўленая нашая дзяржаўнасць. Пагаворым пра тое, што адбывалася ў 1991 годзе, бо сапраўды гэта былі вельмі сур'ёзныя падзеі, дзе вельмі вялікую ролю адыгралі і дэпутаты апазіцыі БНФ.

25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет пасля доўгіх дэбатаў і спрэчак прыняў прапановы дэпутатаў БНФ і абвясціў Незалежнасць Беларусі, надаўшы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону.

Вікторыя Сцяпановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава