У Віцебску адключылі ўкраінскі тэлеканал «Інтэр»
На яго ранейшай частаце цяпер вяшчае расійскі забаўляльны канал «Сарафан».
Віцебскі аператар кабельнага ТБ ААТ «ВОТТЦ «Гарант» спыніў трансляцыю ўкраінскага тэлеканала «Iнтер+», на яго ранейшай частаце цяпер вяшчае расейскі
забаўляльны канал «Сарафан», паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
У службе тэхнічнай падтрымкі аператара па нумары «1-34» пацвердзілі адключэнне ўкраінскага тэлеканала. Са слоў супрацоўніка тэхпадтрымкі канал больш транслявацца не будзе, што,
нібыта, звязана з тэхнічнымі непаладкамі яго сістэмы, якая перадае сігнал.
На сайце іншага віцебскага правайдэра кабельнага тэлебачання ТДА «Перадавыя Тэхналогіі» тэлеканал «Iнтер+» пакуль прысутнічае ў сетцы вяшчання. Ёсць ён і ў
тэлепраграме на наступны тыдзень, надрукаванай віцебскімі газетамі.