У Віцебску пасадзілі дрэвы ў памяць Алеся Чаркашына і Міхася Жызнеўскага (фота)
10 дрэўцаў у гонар Нябеснай сотні, перадусім беларусаў Алеся Чаркашына і Міхася Жызнеўскага, з’явіліся 27 кастрычніка ў Віцебску ў мікрараёне Білева, паведамляе Vitebskby.com.
Сябры аргкамітэту па стварэнні Партыі БХД, ініцыятары кампаніі “За якасную медыцыну ў Віцебску” разам з дзецьмі і мясцовымі жыхарамі вакол аднаго з дамоў пасадзілі клёны, рабіну, сасну. Гэта малады раён, і тут амаль пустыня.
“Тое, што мы можам, — робім самі. А вось паліклінічны комплекс у Білева пабудаваць магчымасцяў няма — гэта абавязак віцебскай улады, якая даўно забылася на свае
абяцанні, — адзначыла Таццяна Севярынец, каардынатар БХД і кіраўнік кампаніі “За якасную медыцыну ў Віцебску”. — Хацелася б, каб наш
прыклад падхапілі жыхары Білева, а іх амаль ужо 30 тысяч, і самі стваралі ўмовы для лепшага жыцця”.