У вёскі на Копыльшчыне прэсу будуць дастаўляць раз у месяц
Копыльскім раёне імкліва скарачаецца колькасць аддзяленняў “Белпошты”. У сувязі з гэтым газеты і карэспандэнцыю будуць прыносіць жыхарам усяго адзін раз у месяц.
Фота bobruisk.ru
Па словах пенсіянера Віктара Нязнанскага, мясцовыя жыхары нават збіралі подпісы супраць скарачэння аддзяленняў, але поспеху не дамагліся.
— Тыдні два таму паштальёнка прыйшла і кажа, што апошні раз прыйшла да нас. Прынесла паперу, пад якой збірала подпісы грамадзян не зачыняць паштовае аддзяленне. Пасля гляджу, няма і няма пошты. Званю ў аддзяленне. Мне адказалі, што пошту нам будуць дастаўляць адзін раз у месяц.
Копыльшчына — не адзіны рэгіён, які сутыкнуўся з такой праблемай. На Магілёўшчыне са студзеня 2014 года перасталі працаваць больш за сотню паштовых аддзяленняў сувязі — пераважна ў сельскіх раёнах. Гэта істотна пагоршыла сітуацыю з дастаўкай прэсы вяскоўцам.