UEFA выдзеліць беларускаму футболу 4,3 мільёнаў еўра для пераадолення каронавіруса

UEFA прыняла рашэнне аб выдзяленні падтрымкі 55 сваім сябрам. Яна дапаможа футбольным асацыяцыям адказаць на выклікі пандэміі каронавіруса. Агульны аб’ём пакета падтрымкі складае 236,5 млн еўра. Кожная краіна атрымае па 4,3 млн еўра.

football_2.jpeg

Такім чынам беларуская АБФФ таксама атрымае дадзеную суму. Сродкі будуць выдзяляцца на працягу бягучага і наступнага сезону.
Паводле reform.by