Украінская гімнастка абвінаваціла алімпійскага чэмпіёна з Беларусі ў згвалтаванні
Двухразовая алімпійская чэмпіёнка Таццяна Гуцу абвінаваціла славутага беларускага гімнаста Віталя Шчэрбу ў згвалтаванні, якое нібыта здарылася на спаборніцтвах у Штутгарце ў 1991 годзе. Таццяне Гуцу тады было 15 гадоў.

«Віталь Шчэрба — монстр, які трымаў мяне ў палоне ўласных страхаў столькі гадоў. Я ведаю, ты будзеш абараняцца, але мае падрабязнасці шматкроць мацнейшыя за твае словы. Я цяпер мацней, чым калі-небудзь. Табе мяне больш не зняважыць», — напісала яна ў сваім Фэйсбуку.
Віталь Шчэрба нарадзіўся ў Менску ў 1972 годзе, з 1996 года жыве ў ЗША. На Алімпіядзе-1992 у Барсэлоне ён выйграў шэсць залатых медалёў. Лічыцца адным з найлепшых гімнастаў усіх часоў.
Таццяна Гуцу нарадзілася ў Адэсе ў 1976 годзе, цяпер таксама жыве ў ЗША. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1992 года, неаднаразовая чэмпіёнка свету, Еўропы і СССР.
Паводле belsat.eu