Украінскія авіякампаніі масава просяць дазволіць ім палёты ў Мінск

Пасля ўвядзення ўзаемных санкцый супраць авіякампаній РФ і Украіны, Мінск становіцца адным з асноўных транзітных аэрапортаў для пасажыраў паміж гэтымі краінамі.



boryspil1.jpg

Фота: avianews.com.ua

Некалькі ўкраінскіх авіякампаній звярнуліся ў Дзяржаўную авіяцыйную службу Украіны з просьбай выдаць ім права на палёты, у прыватнасці, у Мінск і Кішынёў.
 

Пра гэта гаворыцца ў парадку дня пасяджэння камісіі Дзяржавіяслужбы па разглядзе пытанняў адносна правоў на эксплуатацыю паветраных ліній, якое адбудзецца 29 кастрычніка 2015 года, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".
 

Паводле позвы, авіякампанія "Дніпроавія" (Днепрапятроўск) запрасіла дазвол на выкананне палётаў па маршрутах Івана-Франкоўск – Мінск, Днепрапятроўск –  Мінск, Днепрапятроўск –  Кішынёў.
 

"Матор Січ" падала заяўку на атрыманне правоў на эксплуатацыю паветраных ліній па маршруце Запорожжа – Мінск і Кіеў – Мінск.
 

Авіякампанія Yanair (Жытомір) мае намер атрымаць прызначэнні на маршруты: Кіеў – Гюмры, Кіеў – Мінск, Адэса –  Тэль-Авіў, Адэса – Гюмры, Кіеў – Баку, Кіеў – Кішынёў, Адэса – Ерэван, Кіеў –  Шэнефельд.
 

Найбуйнейшай авіякампаніі Украіны — "Міжнародныя авіялініі Украіны", транзітнымі аэрапортамі для паветраных зносін паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй пасля ўвядзення санкцый супраць авіякампаній абодвух бакоў, могуць стаць, у прыватнасці, аэрапорты Мінска, Рыгі, Кішынёва.

Дырэктар дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Уладзімір Косцін паведамляў, што беларускія авіятары могуць замяніць паветраныя суда на нейкіх кірунках на самалёты большай ёмістасці або павялічыць колькасць рэйсаў, калі 25 кастрычніка спыняцца прамыя авіязносіны паміж РФ і Украінай.