Уладальнікаў 21vek.by, «Юркас» і «Модум» вінавацяць у нявыплаце падаткаў

Пра гэта стала вядома з сюжэта БТ.

l_0.jpg

Уладальнікаў 21vek.by, “Юркас” і “Модум” вінавацяць у нявыплаце падаткаў. Пра гэта стала вядома з сюжэта БТ.
На дзяржаўным тэлеканале паказалі допыты сузаснавальнікаў кампаніі “Трыавіст” (ёй належыць 21vek.by) Паўла Матусевіча і Сяргея Вайніловіча. Сюжэт змантаваны так, быццам бы яны прызнаюць сваю віну: бізнесмены нібыта фіктыўна прадавалі іпэшнікам часткі маёмасці фірмы, а затым гэтую ж маёмасць бралі ў арэнду, каб знізіць падаткі. Сцвярджаецца, што дзяржаве недаплачана 172 тысячы рублёў.
Ператрусы і затрыманні ў офісе найбуйнейшай інтэрнет-крамы Беларусі адбыліся 22 чэрвеня.