Улады атакуюць БХД

За апошнія два месяцы многія заснавальнікі Партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», дакументы на рэгістрацыю якой пададзены ў Міністэрства юстыцыі, сталі ахвярамі беспрэцэдэнтнай кампаніі запалохвання і дыскрэдытацыі.

 Пра гэта 2 снежня на адмысловай сустрэчы з журналістамі казалі сустаршыні БХД і актывісты арганізацыі, якія на ўласным досведзе зведалі ўціск як з боку спецслужб, так і працадаўцаў.



4921f95baf824205e1b13f22d60357a1.JPG

За апошнія два месяцы многія заснавальнікі Партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», дакументы на рэгістрацыю якой пададзены ў Міністэрства юстыцыі, сталі ахвярамі беспрэцэдэнтнай кампаніі запалохвання і дыскрэдытацыі.
 Пра гэта 2 снежня на адмысловай сустрэчы з журналістамі казалі сустаршыні БХД і актывісты арганізацыі, якія на ўласным досведзе зведалі ўціск як з боку спецслужб, так і працадаўцаў.
«Шырокамаштабныя дзеянні і Міністэрства юстыцыі, і Камітэта дзяржаўнай бяспекі, і аддзелаў па ідэалогіі выканкамаў, і іншых спецслужбаў, да якіх я залічваю і Беларускае тэлебачанне, іншыя дзяржаўныя тэлеканалы, сведчаць пра тое, што ёсць спецыяльная дзяржаўная замова на БХД, і апошнія два месяцы ўлада сваімі рэпрэсіўнымі і абсалютна антызаконнымі дзеяннямі рыхтуе нерэгістрацыю», — адзначыў сустаршыня арганізацыі Аляксей Шэін.
Па словах Віталя Рымашэўскага, асноўнымі «ахвярамі» кампаніі пераследу сталі менавіта тыя людзі, што сталі заснавальнікамі «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі», паставілі свае подпісы пад адпаведнымі дакументамі. Многіх падпісантаў выклікаюць у ідэалагічныя аддзелы і патрабуюць ад іх адклікаць свае подпісы або падпісаць заявы, што яны насамрэч не падпісвалі дакументы аб заснаванні БХД. Пры гэтым актывістам БХД пагражаюць звальненнямі, выключэннямі з навучальных устаноў альбо непрацягам працоўнага кантракту, як тое здарылася з актывісткай БХД з Баранавіч Галінай Ярашэвіч.
Адным з моцных удараў па партыі зрабілася з’яўленне на форуме аднаго з найбуйнейшых беларускіх інтэрнэт-парталаў кампрамату на сустаршыню БХД, бацьку пяці дзяцей Георгія Дзмітрука, пры падрыхтоўцы чаго былі скарыстаны сучасныя тэхнічныя сродкі. Сам Дзмітрук ужо падаў у пракуратуру заяву з патрабаваннем адрэагаваць на з’яўленне абразлівага матэр’ялу і прыцягнуць аўтара кампрамату да адказнасці.
Дзяржаўныя СМІ вядуць кампанію ачарнення і паклёпу на кіраўнікоў і актывістаў БХД, і часта гэта ўяўляе сур’ёзную небяспеку. «Мы памятаем, што пасля нядаўняга сюжэта па Беларускім тэлебачанні, у якім было выліта шмат бруду на БХД і аднаго з яе заснавальнікаў Паўла Севярынца, у яго бацькі Кастуся Севярынца здарыўся інфаркт», — нагадаў Віталь Рымашэўскі.
Варта адзначыць, што зараз у судзе Першамайскага раёна Мінска знаходзіцца заява ад узбуджэнні супраць БТ справы аб абароне гонару і годнасці абражаных у той праграме актывістаў «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» і самой арганізацыі ў цэлым.