Улады перашкаджаюць дзейнасці Руху “За свабоду”
Праваабаронча-асветніцкаму грамадскаму аб’яднанню “Рух “За Свабоду адмоўлена ў рэгістрацыі Брэсцкай абласной арганізацыі. Такі адказ атрымаў кіраўнік брэсцкае філіі Руху Зміцер Траццяк з Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкаму.
Праваабаронча-асветніцкаму грамадскаму аб’яднанню “Рух “За Свабоду адмоўлена ў рэгістрацыі Брэсцкай абласной арганізацыі. Такі адказ атрымаў кіраўнік брэсцкае філіі Руху Зміцер Траццяк з Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкаму.
Як адзначылі чыноўнікі, падставаю для адмовы сталася недакладнасць прадстаўленых дакументаў. Да прыкладу, не той шрыфт, да таго ж, пошліна пералічаная не на той рахунак. “Але я браў яго з
афіцыйнага сайта Брэсцкага аблвыканкама. Гэта значыць, чыноўнікі дачапіліся да самых мізэрных недакладнасцяў, хоць магчыма было паведаміць пра іх, каб выправіць", — адзначыў Зміцер
Траццяк.
Варта адзначыць, што зусім нядаўна ў рэгістрацыі было адмоўлена і Мінскай гарадской арганізацыі Руху “За свабоду. Сітуацыю “Новаму часу пракаментаваў старшыня
ПАГА “Рух за свабоду Аляксандр Мілінкевіч.
— Гэта чарговае відавочнае парушэнне закона. У нас у статуце закладзена, што мы можам мець зарэгістраваныя рэгіянальныя суполкі. Улада зараз вядзе атаку на грамадзянскую
супольнасць, закручвае гайкі, і зразумела, чаму. Таму што крызіс, таму што яна баіцца вулічных акцый, баіцца іншадумства. Такія вось паводзіны ўлады, і суд над Алесем Бяляцкім, які пачнецца 2
лістапада, гэта таксама дэманстрацыя таго, што ўлады не толькі падчас выбараў, але і ў просты час баяцца грамадзянскае актыўнасці.
— Чаму чыноўнікі адмаўляюцца рэгістраваць рэгіянальныя філіі Вашай арганізацыі? Яна ж зарэгістравана на рэспубліканскім узроўні.
— Фактычна ўлады заганяюць структуры грамадзянскай супольнасці на крымінальнае поле. Вядома, што дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі караецца. Гэта раз. Па-другое, мы ўсё
ж былі зарэгістраваны на рэспубліканскім узроўні ў той час, калі ўлада спрабавала распачаць дыялог з Еўропай. Тады прыехаў Салана, тады распачыналіся перамовы аб змене санкцый і ізаляцыі на рэжым
дыялога, і ўлады дапусцілі да распаўсюду “Народную волю і “Нашу ніву, зарэгістравалі Рух “За свабоду. Былі вось такія жэсты. Зараз гэтыя жэсты
сталі не патрэбны. Улады па-ранейшаму трымаюць у турмах палітвязняў і не збіраюцца аднаўляць такі важны для Беларусі дыялог з Еўропай. Улада заўсёды дзейнічае па рэзонах мэтазгоднасці, тады гэты было
мэтазгодна, зараз — не. Гэта відавочна неправавая дзяржава.
— Ці ўзнікаюць праблемы для зарэгістраванай Міністэрствам юстыцыі арганізацыі, калі не рэгіструюць яе філіялы ў рэгіёнах?
Шчыра кажучы, вялікіх праблем няма, для нас дастаткова рэспубліканскай рэгістрацыі. Мы і сябраў прымаем на рэспубліканскай радзе. Мы пашыраем кола людзей, дзейнічаем у рэгіёнах, але, канешне, калі
ёсць мясцовая рэгістрацыя, гэта дае магчымасць мець стабільнае, сталае памяшканне, а гэта ў нашых умовах адыгрывае вялікую ролю. Але наша дзейнасць не будзе перапыненая.