Улады спяшаюцца “пракруціць” суды

“Думаю, што да лета “пракруцяць усе судовыя працэсы. Каб уступіць у гандаль адносна вызвалення зняволеных. Так пракаментаваў пачатак судоў па крымінальнай справе “аб масавых беспарадках палітолаг Юры Чавусаў. Паводле яго словаў, улады будуць імкнуцца правесці іх хутчэй, і хутчэй увайсці ў стадыю “гандлю.



810dfbbebb17302018ae903e9cb7a483.png

“Думаю, што да лета “пракруцяць усе судовыя працэсы. Каб уступіць у гандаль адносна вызвалення зняволеных. Так пракаментаваў пачатак судоў па крымінальнай справе “аб масавых беспарадках палітолаг Юры Чавусаў. Паводле яго словаў, улады будуць імкнуцца правесці іх хутчэй, і хутчэй увайсці ў стадыю “гандлю.


Ён адзначыў, што спачатку судзяць шараговых удзельнікаў. Таму што робіцца “інсцэніроўка, што ўсё законна. Што сапраўды былі бунты, і вінаватых прыцягнулі да адказнасці. Каб на падставе асуджэння ўдзельнікаў пасля “шыць справы экс-кандыдатам у прэзідэнты і іншым палітыкам.


“То бок калі адбыўся суд і даказана, што ёсць вінаваты ўдзельнік масавых беспарадкаў, то пасля гэты матэрыял робіцца даказаным для суда. Напрыклад, над кандыдатам у прэзідэнты, якому будзе выстаўлена абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Праз, напрыклад, заклікі і публікацыю ў прэсе, — кажа Юры Чавусаў.


У Мінску на 1 сакавіка былі абвешчаны адразу пяць судоў за ўдзел у паслявыбарнай акцыі пратэсту 19 снежня. “Прызначэнне на адзін дзень і прыспешанасць судовых працэсаў сведчыць пра тое, што ўлады будуць імкнуцца як мага хутчэй пракруціць гэтую хвалю судоў, каб уступаць ужо непасрэдна ў гандаль палітзняволенымі, — падкрэсліў палітолаг. І для журналістаў таксама ствараецца нязручнасць — немагчымасць прысутнічаць адначасова на шматлікіх працэсах.


“Я думаю, што фактар Міхалевіча ім моцна сапсуе карцінку, — зазначыў таксама Юры Чавусаў.


Як вядома, 28 лютага экс-кандыдат ў прэзідэнты Аляксей Міхалевіч, вызвалены з СІЗА КДБ, паведаміў пра катаванні. Умовай яго вызвалення стала дамова аб “супрацоўніцтве. Паводле яго словаў, ён пагадзіўся яе падпісаць, каб выйсці на волю і распавесці пра “канцлагер у цэнтры Мінска.


“Калі такое адбываецца, калі выбіваюць паказанні, выбіваюць згоду супрацоўнічаць са спецслужбамі, гэта яшчэ больш пагаршае пазіцыі беларускага рэжыму ў сітуацыі гандлю, — сказаў Юры Чавусаў. — Гэта псуе карціну дзяржаўнага перавароту. Таму што фактычна сведчыць, што ўсе паказанні па справе 19-20 снежня могуць быць пастаўлены пад сумнеў. І ставіць пытанне пра давер да паказанняў, якія атрыманы магчыма пад катаваннямі. Калі ў Міхалевіча пад катаваннямі, чаму не пад катаваннямі ў іншых? Гэта пытанне павінна быць узнята адвакатамі падчас гэтых працэсаў.


У КДБ, як мяркуе Юры Чавусаў, “ёсць нянавісць да Міхалевіча і “па інстытуцыйных прыкметах. “Таму што ў свой час была гісторыя, калі яго спрабавалі вербаваць, і ён адмовіўся і зліў гэту інфармацыю ў прэсу, — паведаміў Чавусаў. — І магчыма, тут быў элемент помсты, калі яму ствараюць такія невыносныя ўмовы. Выбіваюць менавіта не толькі паказанні, але і згоду да супрацоўніцтва.


Аляксей Міхалевіч, як кажа палітолаг, зрабіў адзіны магчымы крок у той сітуацыі, якая склалася. “І зараз пытанне да генпракурора Васілевіча, — адзначыў ён. — Ці будзе ўзбуджана крымінальная справа па тых злачынствах, якія робяцца ў СІЗА КДБ? Калі выбіваюцца паказанні сілай, калі людзей прымушаюць пад катаваннямі падпісваць дамоўленасць аб супрацоўніцтве з КДБ. Натуральна, гэтыя дамоўленасці нічога не вартыя.