Улады аб'явілі 2022-гі Годам гістарычнай памяці

Год народнага адзінства скончыўся, і цяпер наступіў Год гістарычнай памяці. Такі ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка перад Новым годам, паведамляе «Еўрарадыё».

94377.jpg


Мэта Года гістарычнай памяці, паводле БелТА, — фарміраванне «аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа».
З гэтай прычыны міністры, сілавікі, чыноўнікі і НАН абавязаны распрацаваць рэспубліканскі план мерапрыемстваў на 2022 год і зрабіць так, каб ён быў рэалізаваны.
Указ набудзе моц пасля яго афіцыйнай публікацыі.