Улады адказалі на трохтысячную петыцыю пра беларускія дзіцячыя садкі

Колькасць беларускамоўных груп адпавядае запытам бацькоў, гаворыцца ў адказе камітэту адукацыі Мінгарвыканкаму на птыцыю супраць «дыскрымінацыі дзетак паводле моўнай прыкметы», паведамляе Радыё Свабода.

aduk_1.jpg

Што патрабавалі аўтары пэтыцыі?

  • Весці адкрытую статыстыку пажаданняў бацькоў наконт мовы навучання ў садках.
  • Стварыць бланкі на беларускай мове.
  • Сфармаваць асобную чаргу для бацькоў, якія хочуць беларускамоўнай дашкольнай адукацыі для сваіх дзяцей.
  • Размяркоўваць дзяцей з асобнай чаргі разам.
  • Увесці і замацаваць законамі паняцце «група з беларускай мовай навучання».
  • Увесці патрабаванні наконт валодання беларускай мовай да педагагічных работнікаў.
  • Укамплектаваць садкі настаўнікамі музыкі і фізкультуры, якія б валодалі беларускай мовай.
  • Спыніць штогадовую ратацыю груп з беларускай мовай.
  • Сварыць у кожным раёне Мінска хаця б адзін цалкам беларускамоўны садок.
  • Стварыць рознаўзроставыя групы навучання.

«Упраўленне адукацыі раёну адкрывае групы (садкі) з беларускай мовай навучаньня ў тых установах дашкольнай адукацыі, у якія большасьць бацькоў жадае ўладкаваць сваіх дзяцей», — гаворыцца ў адказе Мінгарвыканкаму.
Аднак аўтары пэтыцыі сцвярджаюць, што беларускамоўных садкоў няма ў сямі з дзевяці раёнах Мінску. Па-беларуску працуюць дзіцячыя садкі № 534 і № 187.
Паводле адказу на петыцыю, цягам дня педагогі і музычныя кіраўнікі беларускамоўных садкоў (групаў) камунікуюць з дзецьмі, бацькамі і калегамі па-беларуску. Гэта супярэчыць з думкай аўтараў пэтыцыі, што персанал не ведае беларускай мовы, а «заняткі, якія павінны праводзіцца па-беларуску, уяўляюць сабой расповед па-руску пра беларускую мову».
Зварот аб праблемах з уладкаваннем дзяцей у беларускамоўныя садкі сабраў на сайце petitions.by больш за 3 000 подпісаў. Паводле аўтараў звароту, у атрыманні дзецьмі дашкольнай адукацыі па-беларуску ёсць значныя перашкоды.