Улады ліквідавалі грамадскую арганізацыю «Багна»
«Багна» займалася аховай водна-балотных угоддзяў, захаваннем біяразнастайнасці і прыродных экасістэм.

Фота www.bahna.ngo
Пра ліквідацыю грамадскай арганізацыі «Багна», якая займалася аховай дзікай прыроды, паведамілі праваабаронцы «Вясны».
Арганізацыя ажыццяўляла экалагічную,
адукацыйную, культурную, інфармацыйную дзейнасць, распаўсюджваючы ідэі
ўстойлівага развіцця, абараняючы прыродныя экасістэмы і біялагічныя віды,
прасоўваючы права грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе.