Улады прызналі экстрэмісцкай буйную суполку ва «Укантакце»
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Інфармацыйная прадукцыя суполкі «Типичный Борисов» (амаль 83 тысячы падпісантаў) была прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Адпаведнае рашэнне яшчэ 9 снежня 2021 г. прыняў суд Барысаўскага раёна. Зараз яно з'явілася ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.