Улады спрабуюць запалохаць і спыніць салідарнасць. Не атрымаецца
Салідарная падтрымка беларусаў беларусамі не дае спакою ўладам. Яны ўсяляк спарбуюць спыніць падтрымку, у тым ліку грашовую. А тым часам за нашыя грошы нас жа катуюць без нікая справаздачнасці.
Ужо былі спробы запужвання Андрэя Стрыжака і Аляксея Лявончыка стваральнікаў BY_Help і BYSol. Дарэчы, у гэтыя фонды пералічылі грошы больш за 100 тысяч чалавек. Лявончыку званілі невядомыя і пагражалі пазбаўленнем грамадзянства. Хлопцам слалі лісты, дзе патрабавалі даць каардынаты начальства, каб пажаліцца на ях дрэнную працу. Іх спарбавалі шальмаваць проэс-служба МУС і дзяржаўныя медыя.
З гэтага жа шэрагу пераслед PandaDoc, кампаніі, якая прапанавала падтрымку пацярпелым, звольненым, у тым ліку былым сілавікам.
І вось зараз новы крок, які, па меркаванню ўладаў, павінен застрашыць і спыніць салідарнасць
Міністэрства юстыцыі Беларусі нагадала аб адміністрацыйнай адказнасці для арганізатараў і ўдзельнікаў незарэгістраваных фондаў у падтрымку пратэстоўцаў.
Як паведамляецца, згодна з дзеючым у Беларусі заканадаўствам такія фонды павінны праходзіць абавязковую дзяржаўную рэгістрацыю. У адваротным выпадку іх арганізацыя і ўдзел у іх дзейнасці падпадаюць пад артыкул 23.88 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці). Па дадзеным артыкуле максімальнае пакаранне прадугледжана ў выглядзе штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь (1350 беларускіх рублёў), а пад удзелам у дзейнасці Фонду ў ёй разумеюцца дзеянні, накіраваныя на дасягненне яго мэтаў, у тым ліку вызначаных у статутных і іншых дакументах.
Міністэрства юстыцыі падкрэслівае, што ў незарэгістраваных фондах няма механізмаў фінансавай празрыстасці і магчымасці адсачыць выкарыстанне грошай, якія паступілі, дзякуючы чаму людзі, якія займаюцца зборам і размеркаваннем сродкаў, могуць незаконна ўзбагачацца.
Вядомыя аргументы, праўда? Маўляў, за вашыя грошы, нехта будзе жыраваць. Толькі вось не трэба ўсіх мераць па сабе. Пакуль што за нашыя грошы жыруюць чыноўнікі, шчыруюць у сваім бязмежжы сілавікі, звозяцца на свае сходкі ЯБацькі. І вось тут, сапраўды, ніякай "фінансавай празрыстасці і магчымасці адсачыць выкарыстанне грошай".