Лічба дня. Колькі ўкладаў у жніўні беларусы забралі

Нацбанк размясціў статыстыку рублёвых і валютных дэпазітаў па выніках жніўня. Некаторыя змяненні беспрэцэдэнтныя.

liczba_dnja.jpg

Так, за жнівень у параўнанні з ліпенем сярэднія рэшткі на рублёвых дэпазітах прадпрыемстваў скараціліся аж на 1,082 млрд BYN!

Што да рублёвых дэпазітаў насельніцтва, то за жнівень (да ліпеня) сярэднія рэшткі на тэрміновых укладах у "зайчыках" скараціліся на 169,1 млн BYN.

Для параўнання: у ліпені падзенне рэшткаў дасягала 52,6 млн BYN, у красавіку (пасля вясновай дэвальвацыі) — 162,6 млн BYN. Гэта значыць, цяперашняе падзенне найбольш высокае.

У жніўні фізічныя асобы знізілі рэшткі таксама на ўсіх відах валютных дэпазітаў — на 226,2 млн USD. Аналагічнае падзенне адзначалася ў красавіку 2020 года — мінус 272 млн USD.

Калі ж паглядзець на агульную карціну, то сітуацыя выглядае зусім вартай жалю.

gazetaby.cot.lt